Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Поразаўская сярэдняя школа"

Тэматычны кантроль


Тэматычны кантроль
Літаратура эпохі Адраджэння    9 клас

1.     Вызначце сутнасць эпохі Адраджэння.
а)     Адраджэнне традыцый язычніцтва
б)    Адраджэнне традыцый хрысціянскай маралі
в)     Адраджэнне гуманістычных традыцый антычнага мастацтва
2.     Якое з пададзеных азначэнняў адносіцца да эпохі Адраджэння?
а)     Перадавая сістэма поглядаў ХV-XVI стст., у цэнтры ўвагі якой быў чалавек – стваральнік матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей.
б)    Грамадскі рух, які нёс глыбокія перамены ў мысленні людзей.
в)     Тэндэнцыя ў развіцці мастацтва, пры якой актывізавалася крытычная думка ў дачыненні да існуючага жыцця.
3.     Паняцце “гуманізм” у перакладзе з лацінскай мовы азначае:
а)     Чалавечнасць
б)    Сумленнасць
в)     Адукаванасць
г)      Дасканаласць
4.     Якое паняцце з’яўляецца тоесным паняццю “Адраджэнне”?
а)     Барока
б)    Рэалізм
в)     Рэнесанс
г)      Рамантызм
5.     Які перыяд у гісторыі беларускай літаратуры называюць “залатой парой”?
а)     XIV ст.
б)    XV ст.
в)     XVI ст.
г)      XIX ст.
6.     Вылучы адметныя рысы эпохі Адраджэння на Беларусі.
а)     Рост усведамлення значнасці асобы.
б)    Узнікненне мецэнацтва.
в)     Выхаваўча-асветніцкая накіраванасць літаратуры.
г)      Цесная сувязь з традыцыямі папярэдняй эпохі.
д)    З’яўленне новалацінскай літаратуры.
е)     Зараджэнне капіталістычных адносін.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Выніковы тэст па беларускай  літаратуры (8 клас)

1.Пра каго ідзе гаворка ў наступным урыўку? Назавіце аўтара і твор: “Трое дзетак у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын “без весці”, Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца...”  _________________________________________________________________________________________

2.Суаднясіце словы і іх значэнні:
1.Асвер
А.Канавы
2.Амшалы тын
Б.Крутое месца, круты бераг, спуск
3.Вандолы
В.Элементарная часціца (фіз.)
4.Поліўка
Г.Журавель калодзежа
5.Круча
Д.Велічны будынак
6.Строма
Е.Густы суп
7.Пі-мезон
Ё.Круты спуск, абрыў
8.Гмах
Ж.Пакрытая мохам агароджа
________________________________________________________________________________________

3.Вызначце жанр і аўтара твора:
Твор
Жанр
Аўтар
“Шчасце”


“Дзяльба кабанчыка”


“Раманс”


“Спадчына”


“Хмарка”


“Жураўліны крык”


“Губаты”


“Магіла льва”


4.Растлумачце значэнне слоў: прысак _____________________; інсургент _______________________; сепаратыст ___________________________________; жонд ______________________________________; віціна _______________________________________; шугалея ____________________________________; душагубка ___________________________________; кардон _____________________________________; улан ________________________________________; брэцёр _____________________________________; старык ______________________________________; фамільярнасць ______________________________; цывільны ____________________________________; аказія _____________________________________; нерат _______________________________________; фельд’егер __________________________________; балясы ______________________________________; шворан ____________________________________; сапсан ______________________________________; ягдташ _____________________________________;
карункі ______________________________________; эксцэс _____________________________________.
5.Суаднясіце пісьменнікаў і звесткі пра іх жыццё і творчасць:
1.Максім Багдановіч
А.Нарадзіўся ў Вязынцы, загадкава загінуў у гасцініцы “Масква” ў 1942 г.
2.Уладзімір Караткевіч
Б.За ўдзел у выданні “Часопіса для ўсіх” 27 красавіка 1932 г.быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі
3.Янка Купала
В.Майстар ваеннай аповесці
4.Якуб Колас
Г.Суаўтар сцэнарыяў фільмаў “Чырвонае лісце” (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958 г.), “Першыя выпрабаванні” (па трылогіі Я.Коласа “На ростанях” з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961 гг.), “Запомнім гэты дзень” (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967 г.)
5.Максім Танк
Д.Аўтар п’есы “Кім”
6.Аркадзь Куляшоў
Е.Памёр на 26-м годзе жыцця, аўтар зборніка “Вянок”
7.Аляксей Дудараў
Ё.Аўтар “энцыклапедыі сялянскага жыцця”
8.Васіль Быкаў
Ж.Напісаў раман “Нельга забыць”, абапіраючыся на сямейнае паданне пра родзіча, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.
________________________________________________________________________________________

6.Закончыце сказы: 1) Замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі паміж з’явамі – гэта ___________________________________; 2) Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым (ці наадварот) – гэта _________________________________; 3) Незвычайны парадак слоў у сказе, які дапамагае зразумець ідэю твора і стварае своеасаблівы ўсхваляваны настрой, – гэта _____________________________; 4) Верш, у якім аўтар разважае на нейкую важную тэму, – _______________________________________; 5) Урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы - __________________; 6) Урачысты верш у гонар памерлых – гэта __________________; 7) Від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы паўтараецца тройчы, – гэта __________________; 8) Васьмірадковы верш, шэсць першых радкоў у якім звязаны перакрыжаванай рыфмоўкай, а два апошнія – сумежнай, – _________________________; 9) Чатырнаццацірадковы верш, напісаны ямбам, выразна дзеліцца на дзве часткі – гэта ________________.
7.Назавіце сапраўднае імя пісьменнікаў: 1) Максім Танк - _____________________________________; 2) Янка Купала - _________________________________________; 3) Якуб Колас - ___________________ ___________________; 4) Кандрат Крапіва - ___________________________________________________
8.Знайдзіце лішняе, патлумачце свой выбар: 1) “Хмарка”, “Сымон-музыка”, “Спадчына”, “Новая зямля” _________________________________________________________; 2) Фішар, Глечык, Гораў, Карпенка, Свіст, Аўсееў ________________________________________________; 3) “Раманс”, “Бывай”, “Як я жыў без цябе”, “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...” ____________________________________; 4) “Трэба дома бываць часцей”, “Дзяльба кабанчыка”, “Жураўліны крык” __________________________
9.Назавіце аўтара і твор: 1) Ад прадзедаў спакон вякоў / Мне засталася спадчына; // Сярод сваіх і чужакоў / Яна мне ласкай матчынай _____________________________________; 2) Ад родных ніў, ад роднай хаты / У панскі двор дзеля красы // Яны, бяздольныя, узяты / Ткаць залатыя паясы ____________ _____________________________; 3) Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, // Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў... ____________________________________________________; 4) Простае шчасце людское, / Так, як і наша з табою, / Пэўна, складаецца з солі, / З хлеба, сабранага ў полі... _________________________________________; 5) Чалавеку патрэбна не слава, / А людская ўвага і ласка, / І сардэчнае шчырае слова, / І вясёлая добрая казка ______________________________________ ________________________________________; 6) Дала прырода мне ваду і цвердзь, / Дала агонь, каб не блукаў я слепа ________________________________________________________________; 7) За крокам крок. І дзень за днём. / Усход жыцця. Жыцця змярканне. _______________________________________; 8) Жыццё даецца, каб жыццё тварыць, / Каб светла-залатую яго ніць / Віць і далей – любоўю, справай дзейнай / ды словам, што ад справы неаддзелена. // Тварыць! ____________________________________ _______________________; 9) Буду ў далёкім краю я нудзіцца, / У сэрцы любоў затаіўшы сваю; // Кожную ночку на зорку дзівіцца / Буду ў далёкім краю _______________________________________; 10) Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны, / Палынны жаль смугой ахутаных дарог, // Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны / Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог _______________________________________; 11) Як я жыў без цябе? / І не ведаў, што недзе на свеце, / За глухімі лясамі, / За сотнямі ўзгоркаў і меж... / Ты ў зялёным і ціхім завулку жывеш _______________________________________________________; 12) Летняя ночка купальная / Яснай растаяла знічкаю.// Падаюць зоры світальныя / Ў чыстыя воды крынічныя _________ _________________________________; 13) Над зямлёю шугае верасень – Восені ветразь! _____________ _________________________________; 14) “Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з’явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая – такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі” ______________________________________; 15) “Справа ішла больш чым пра хлеб. Справа ішла пра свабоду” ________________________________________________; 16) “Кабана вынеслі за хлеў, паклалі на чыстую саломку, у пашчу ўсунулі камень, як рабілі заўсёды перад смаленнем...” ______________________________________; 17) “На зямлі нарадзіўся, вырас, а рук да гэтай зямліцы ніводнага разу не прыклаў.. А зямлі любоў сваю аддаць трэба” ____________________ __________________; 18) “На зіму яго паставілі ў невялікую загарадку ў хляве, да якога ён доўга не мог прывыкнуць: неяк муляла суседства з каровай і свіннямі” ____________________________________; 19) “Я і з тым, я і з сім, а ты, каханенькая, родненькая, згадай, – з кім?” ______________________________ ________________________; 20) “Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі...” ___________________________________      




Выніковы тэст па літаратуры (8 клас)

1.Пра каго ідзе гаворка ў наступным урыўку? Назавіце аўтара і твор: “Трое дзетак у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын “без весці”, Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца...” 
Ганна. А.Дудараў. “Вечар”
2.Суаднясіце словы і іх значэнні:
1.Асвер
А.Канавы
2.Амшалы тын
Б.Крутое месца, круты бераг, спуск
3.Вандолы
В.Элементарная часціца (фіз.)
4.Поліўка
Г.Журавель калодзежа
5.Круча
Д.Велічны будынак
6.Строма
Е.Густы суп
7.Пі-мезон
Ё.Круты спуск, абрыў
8.Гмах
Ж.Пакрытая мохам агароджа
1Г, 2Ж, 3А, 4Е, 5Б, 6Ё, 7В, 8Д

3.Вызначце жанр і аўтара твора:
Твор
Жанр
Аўтар
“Шчасце”
Філасофскі верш
М.Танк
“Дзяльба кабанчыка”
Апавяданне
В.Карамазаў
“Раманс”
Верш
М.Багдановіч
“Спадчына”
Верш
Я.Купала
“Хмарка”
Алегарычнае апавяданне
Я.Колас
“Жураўліны крык”
Аповесць
В.Быкаў
“Губаты”
Апавяданне
Г.Далідовіч
“Магіла льва”
Паэма
Я.Купала
4.Растлумачце значэнне слоў: прысак – гарачы попел; інсургент – паўстанец; сепаратыст –прыхільнік адасаблення нацыянальнай меншасці ; жонд – урад; віціна – крытае судна для перавозкі збожжа; шугалея – лодка, выдзеўбаная з аднаго кавалка дрэва; душагубка – рыбацкі човен; кардон – пагранічны або загараджальны атрад; улан – салдат або афіцэр-коннік; брэцёр – заўзяты дуэлянт; старык – старое перасохлае рэчышча; фамільярнасць – развязнасць, бесцырымоннасць; цывільны – невайсковы; аказія – зручны выпадак; нерат – рыбалоўная прылада; фельд’егер – ваенны кур’ер; балясы – агароджа з точаных фігурных слупкоў; шворан – вяровачка, павадок; сапсан – сокал; ягдташ – паляўнічая сумка; карункі – ажурныя, сятчатыя вырабы для аздобы бялізны, адзення; эксцэс – вострае сутыкненне, парушэнне грамадскага парадку.
5.Суаднясіце пісьменнікаў і звесткі пра іх жыццё і творчасць:
1.Максім Багдановіч
А.Нарадзіўся ў Вязынцы, загадкава загінуў у гасцініцы “Масква” ў 1942 г.
2.Уладзімір Караткевіч
Б.За ўдзел у выданні “Часопіса для ўсіх” 27 красавіка 1932 г.быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі
3.Янка Купала
В.Майстар ваеннай аповесці
4.Якуб Колас
Г.Суаўтар сцэнарыяў фільмаў “Чырвонае лісце” (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958 г.), “Першыя выпрабаванні” (па трылогіі Я.Коласа “На ростанях” з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961 гг.), “Запомнім гэты дзень” (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967 г.)
5.Максім Танк
Д.Аўтар п’есы “Кім”
6.Аркадзь Куляшоў
Е.Памёр на 26-м годзе жыцця, аўтар зборніка “Вянок”
7.Аляксей Дудараў
Ё.Аўтар “энцыклапедыі сялянскага жыцця”
8.Васіль Быкаў
Ж.Напісаў раман “Нельга забыць”, абапіраючыся на сямейнае паданне пра родзіча, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.
1Е, 2Ж, 3А, 4Ё, 5Б, 6Г, 7Д, 8В
6.Закончыце сказы: 1) Замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі паміж з’явамі – гэта метанімія; 2) Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым (ці наадварот) – гэта сінекдаха; 3) Незвычайны парадак слоў у сказе, які дапамагае зразумець ідэю твора і стварае своеасаблівы ўсхваляваны настрой, – гэта інверсія; 4) Верш, у якім аўтар разважае на нейкую важную тэму, – медытацыя; 5) Урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы – ода; 6) Урачысты верш у гонар памерлых – гэта рэквіем; 7) Від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы паўтараецца тройчы, – гэта трыялет; 8) Васьмірадковы верш, шэсць першых радкоў у якім звязаны перакрыжаванай рыфмоўкай, а два апошнія – сумежнай, – актава; 9) Чатырнаццацірадковы верш, напісаны ямбам, выразна дзеліцца на дзве часткі – гэта санет.
7.Назавіце сапраўднае імя пісьменнікаў: 1) Максім Танк – Яўген Іванавіч Скурко; 2) Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 3) Якуб Колас -  Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; 4) Кандрат Крапіва – Кандрат Кандратавіч Атраховіч.
8.Знайдзіце лішняе, патлумачце свой выбар: 1) “Хмарка”, “Сымон-музыка”, “Спадчына”, “Новая зямля” “Новая зямля” (напісаў Я.Колас); 2) Фішар, Глечык, Гораў, Карпенка, Свіст, Аўсееў Гораў (герой апавядання У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”); 3) “Раманс”, “Бывай”, “Як я жыў без цябе”, “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...” “Цёплы вечар...” (пейзажная лірыка); 4) “Трэба дома бываць часцей”, “Дзяльба кабанчыка”, “Жураўліны крык” “Жураўліны крык” (тэма вайны)
9.Назавіце аўтара і твор: 1) Ад прадзедаў спакон вякоў / Мне засталася спадчына; // Сярод сваіх і чужакоў / Яна мне ласкай матчынай Я.Купала. “Спадчына”; 2) Ад родных ніў, ад роднай хаты / У панскі двор дзеля красы // Яны, бяздольныя, узяты / Ткаць залатыя паясы М.Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”; 3) Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, // Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў... У.Караткевіч. “Беларуская песня”; 4) Простае шчасце людское, / Так, як і наша з табою, / Пэўна, складаецца з солі, / З хлеба, сабранага ў полі... М.Танк. “Шчасце”; 5) Чалавеку патрэбна не слава, / А людская ўвага і ласка, / І сардэчнае шчырае слова, / І вясёлая добрая казка С.Грахоўскі. “Чалавеку патрэбна не слава...”; 6) Дала прырода мне ваду і цвердзь, / Дала агонь, каб не блукаў я слепа В.Зуёнак. “Дала прырода мне ваду і цвердзь...”; 7) За крокам крок. І дзень за днём. / Усход жыцця. Жыцця змярканне. Л.Дайнека. За крокам крок. І дзень за днём...”; 8) Жыццё даецца, каб жыццё тварыць, / Каб светла-залатую яго ніць / Віць і далей – любоўю, справай дзейнай / ды словам, што ад справы неаддзелена. // Тварыць! А.Вярцінскі. “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...; 9) Буду ў далёкім краю я нудзіцца, / У сэрцы любоў затаіўшы сваю; // Кожную ночку на зорку дзівіцца / Буду ў далёкім краю М.Багдановіч. “Раманс”; 10) Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны, / Палынны жаль смугой ахутаных дарог, // Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны / Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог А.Куляшоў. “Бывай...”; 11) Як я жыў без цябе? / І не ведаў, што недзе на свеце, / За глухімі лясамі, / За сотнямі ўзгоркаў і меж... / Ты ў зялёным і ціхім завулку жывеш С.Грахоўскі. “Як я жыў без цябе?”; 12) Летняя ночка купальная / Яснай растаяла знічкаю.// Падаюць зоры світальныя / Ў чыстыя воды крынічныя М.Шушкевіч. “Ты мне вясною прыснілася”; 13) Над зямлёю шугае верасень – Восені ветразь! А.Грачанікаў. “Над зямлёю шугае верасень”; 14) “Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з’явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая – такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі” Я.Колас. “Хмарка”; 15) “Справа ішла больш чым пра хлеб. Справа ішла пра свабоду” У.Караткевіч.”Паром на бурнай рацэ”; 16) “Кабана вынеслі за хлеў, паклалі на чыстую саломку, у пашчу ўсунулі камень, як рабілі заўсёды перад смаленнем...” В.Карамазаў. “Дзяльба кабанчыка”; 17) “На зямлі нарадзіўся, вырас, а рук да гэтай зямліцы ніводнага разу не прыклаў.. А зямлі любоў сваю аддаць трэба” А.Дудараў. “Вечар”; 18) “На зіму яго паставілі ў невялікую загарадку ў хляве, да якога ён доўга не мог прывыкнуць: неяк муляла суседства з каровай і свіннямі” Г.Далідовіч. “Губаты”; 19) “Я і з тым, я і з сім, а ты, каханенькая, родненькая, згадай, – з кім?” Я.Купала. “Паўлінка”; 20) “Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі...” В.Быкаў. “Жураўліны крык”

 -----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Рознаўзроўневыя заданні па тэме “ Аднасастаўныя сказы” ( 8 кл. )
Варыянт 1.
1.     З прапанаваных сказаў выпішыце аднасастаўныя.
1)    Вялізная цёмная хмара захапіла ўсё неба. 2) Паміраць збірайся, а жыта сей. 3) Гарадоў і пасёлкаў – не запомніш, не злічыш. 4) У полі пачынала цямнець.
2.     Дайце пісьмова азначэнне пэўна-асабоваму  сказу. Прывядзіце прыклад.
3.     Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычную аснову сказаў. Вызначце від аднасастаўных сказаў.
1)    Сей у п..ру  зб..рэш  хлеба гару. 2)  Незна..мы правёў Каленіка да самай хаты. У хаце н.. (ад) разу пазналі. 3) Старыя роб..ць кр..ху інакш, па  другому прынцыпу: болей рабі і меней гавары пра гэта.
4) Звечара  было зорна мес..чна. 5) Сн..гі і сн..гі халодная
(у, ў) с..ўладная і б..сконцая бель.
4.     Выканайце сінтаксічны разбор сказаў:
1)    Птушку пазнаюць па палёце. 2) Хацелася доўга сядзець і маўчаць. 3)Хмурны дзень у чыстым полі.
Варыянт 2.
1.     З прапанаваных сказаў выпішыце аднасастаўныя.
1)    Ніколі гнёзд у выраі не віць. 2) Ні месяца, ні зорак зусім не было відаць. 3) Як пахне мёдам поле грэчак, калі пачнуць яны цвісці. 4) Іду дарогаю лясною.
2.     Дайце пісьмова азначэнне няпэўна-асабоваму  сказу. Прывядзіце прыклад.
3.     Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычную аснову сказаў. Вызначце від аднасастаўных сказаў.
1)Тужыць браток н.. ма..м часу. 2) Некаторыя н. дачакаліся канца сп..ктакля і вы..шлі з залы. 3)Загл..ні цяпер да нарачанцаў. Раз вугра іх тлустага з’ясі пра цану не станеш больш спрачацца. 4) Вас бізуном паны ч..ставалі ад бед схавацца вам ( н..)дзе. 5) Хата… Хата… бацькоўская хата.
4.     Выканайце сінтаксічны разбор сказаў:1)Табе складаю гэты гімн, мой горад. 2) Дарогу праз лес праехалі непрыкметна. 3)Прыгажосць трэба берагчы, а не знішчаць.
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


1.Назаві, што характэрна для празаічных твораў:
а) мова рытмічная, ёсць рыфма;
б) мова свабодна арганізаваная;
в) многа мастацкіх вобразных выразаў;
г) мастацкія сродкі ўжываюцца не так часта;
д) твор вялікі па аб’ёму;
е) твор невялікі па аб’ёму;
ё) галоўнае – стварэнне нейкай карціны жыцця;
ж) галоўнае – перадаць эмоцыі, уражанні, перажыванні.
 2. Назавіце па апісанні асноўныя спосабы (прыёмы) паказу жыцця і характарыстыкі персанажаў у мастацкім празаічным творы:
а)———- — спосаб раскрыцця зместу твора праз паведамленне аб падзеях, паводзінах, учынках героя або герояў.
б)——— — спосаб паказу з’яў жыцця, падрабязная перадача, пералічэнне асобных прымет, адзнак, якасцей,рыс характару чалавека, з’явы, прадмета.
в)———- — размова дзвюх або некалькіх асоб.
(апісанне, дыялог, аповед)
 3. Выберы азначэнне паняцця «Мастацкая дэталь»
а)Мастацкі прыём ,спосаб камічнага або сатырычнага паказу, у аснове якога ляжыць скрытая, стоеная насмешка;
б) канкрэтныя и вельмі змястоўныя заўвагі аўтара, па якіх можна меркаваць пра час і месца дзеяння, пра характар героя,пра ідэйна-эстэтычны пафас твора;
в) Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, здарэнне ў жыцці героя.
 4.Пазнай героя па апісанні.
А) Я сяджу незадаволены самім сабою і ўсімі. Сумленне точыць мяне. Ну навошта я пакрыўдзіў яе?
б) Ну нічога асаблівага не бачыў я ні ў яго знешнасці, ні ў яго адказах, ні нават у ведах. ..?.., на першы погляд, выглядаў бесклапотным рагатуном, якому проста шанцавала.
в) Мілы прыгожы твар, абапал якога звісаюць чорныя кучаравыя пасмы коратка, “пад польку”, пастрыжаных валасоў.
5. Герой аднаго з прачытанага вамі твораў марыць пра незвычайныя падарожжы і адкрыцці. Назаві гэты твор, аўтара і галоўнага героя.
 6.Суаднясі аўтара, назву твора і жанр:
Янка Маўр                           “Настаўнік чарчэння”               аповесць
Змітрок Бядуля               “Палескія рабінзоны”                апавяданне
Янка Брыль                         “На каляды к сыну”
Іван Навуменка                 “Сірочы хлеб”
Якуб Колас                          “Жуль Верн»
 7.Выберы з прапанаваных тэрмінаў элементы сюжэта:
Аповед, метафара, экспазіцыя, дыялог, эпітэт, кульмінацыя, развязка,апавяданне, апісанне, звязка.
 8. Чаму Данік Малец застаўся на другі год у трэцім класе?
а) дрэнна вучыўся;
б) не было чаго апрануць і абуць;
в) існаваў закон: абавязкова вучыцца ў школе да 14-ці год. Хто яго парушаў – павінен плаціць штраф ці сядзець у турме.
 9. Каму з герояў належаць гэтыя рэчы?
а) медзякі і паперкі ў хустачцы, туга завязаныя вузлом;
б) размоклы кавалак хлеба;
в) томік Жуля Верна;
г) звычайны кашалёк, у якім ляжаў кавалак парашутнай матэрыі з надпісам на незнаёмай мове.
 10. Якія супярэчлівыя пачуцці нараджаюцца ў душы Антона Бубнова з першага погляду на Эму?
а) абыякавасць;                г) зайздрасць;
б) цікаўнасць;                   д) пагарда.
в) захапленне;
 11. Да якога роду літаратуры адносіцца апавяданне?
а) эпічны;  б) лірычны;  в) драматычны.
 -----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Праверачны тэст па тэме:

“ Ужыванне некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове, іх правапіс”( 7 кл.)
1 Варыянт
1.                  У ці ва? Устаўце патрэбны прыназоўнік.
а) Спытацца …  ўрача ;                        д) аказацца …  вадзе;
б) працаваць …  інстытуце ;                е) плаваць …. басейне;
в) даведацца …  знаёмых;                    ж) жыць …  Ушачах. 
г) пабываць …  усіх ; 
2. Устаўце патрэбныя прыназоўнікі.
а) Стаяць …  стала;                  д) вучыцца …  інжынера;
б) перайсці … поле;                 е) паслаць … дапамогу;
в) збірацца …  рыбу;                ж) спазніцца … дажджу.
г) пайсці …  грыбы;
3. Выберыце правільны адказ і закончыце фармулёўку.
Пасля прыназоўнікаў адпаведна, дзякуючы, у процівагу, у супрацьлегласць назоўнікі ўжываюцца ў …
а) родным склоне;
б) давальным склоне;
в) вінавальным склоне;
г) творным склоне
4. Прыназоўнікі пішуцца разам (1), асобна (2), праз дэфіс (3)? Устаўце ў дужках адпаведную лічбу.
( Ад) імя (     );                          ( па ) міма (     );
( з )  боку (    );                          ( з )  пада  (     );
( у ) час (     ) ;                           ( па )  між (     );
( з )  лева (     );                         ( на )  конт (     );
( па )  над (     );                        ( на )  сустрач (    ).

2.Варыянт

1.                  З ці са? Устаўце патрэбны прыназоўнік.
а) Выехаць …  двара ;                        д) павітацца …  знаёмым;
б) вылепіць …  снегу ;                       е) усмешка …. здымка;
в) падзяліцца …  мною;                     ж) жартаваць …  брата. 
г) кампазіцыя …  жалудоў ;               з) выйсці … строю.
2. Устаўце патрэбныя прыназоўнікі.
а) Прыглядацца …  суседзяў;                  д) смяяцца …  сябра;
б) выйсці … лесу;                                     е) выпаліць … печы;
в) адправіць …  пошту;                            ж) плакаць … дыму.
г) прыехаць …  Гомеля;
3. Выберыце правільны адказ і закончыце фармулёўку.
У спалучэнні з дзеясловамі руху ісці, хадзіць, бегчы, ляцець, ехаць, пасылаць для выражэння мэты залежнае слова ўжываецца з прыназоўнікам … і ставіцца ў … склоне.
а) Па, В. скл;
б) за, Т. скл.
4. Прыназоўнікі пішуцца разам (1), асобна (2), праз дэфіс (3)? Устаўце ў дужках адпаведную лічбу.
( На) адрас (     );                          ( у ) бок (     );
( на )  чале (    );                           ( у )  меру  (     );
( па ) між (     ) ;                           ( з )  над (     );
( з )  пада (     );                            ( на )  працягу (     );
( па )  над (     );                           ( на )  адрас (    ).

 --------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Рознаўзроўневыя заданні па тэме “ Правапіс прыслоўяў” ( 7 кл.)
Варыянт 1.
1.             Пісьмова дайце азначэнне прыслоўю.
2.             Выпішыце словазлучэнні, у якіх  прыслоўі пішуцца разам.
(За) тым сказаў – (за) тым будынкам, выставіць (на)паказ – (на) паказ мадэлей, (на)многа гадоў – (на)многа хутчэй, падсохнуць (з)большага – (з)большага вядра, (у)далячынь таямнічую – (у)далячынь глядзеў, (у)ночы зімовыя – (у)ночы пацяплела,(за)адно заехаць – (за)адно імгненне.
3.             Запішыце сказы, раскрываючы дужкі, расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку.
1)           Васіль пад’ехаўшы (да)хаты  прывязаў каня і  рушыў да дзвярэй. 2) (У)поперак дарогі, як быццам  (у)абдымку, стаялі дзве бярозы. 3)  Міцька ўжо даўно вывучыў той верш (на)памяць. 4) Маці яшчэ (доўга)доўга здавалася, што Саўка жывы і хутка вернецца (да)дому. 5) Выдаўся (на)славу добры дзянёк можна было ехаць да цёткі ў госці.
4.             Прыдумайце і запішыце сказы, каб у адным выпадку дадзеныя словы былі ўжыты ў якасці прыслоўяў, а ў другім – у якасці іншых часцін мовы з прыназоўнікамі.
(На) што, (на) заўтра, (на) вылет, ні (за) што, (у) высь, за (адно).

Рознаўзроўневыя заданні па тэме “ Правапіс прыслоўяў” ( 7 кл.)
Варыянт 2.
1.             Пісьмова дайце азначэнне прыслоўю.
2.             Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыслоўі пішуцца разам.
Стаялі (з)боку – (з)боку плошчы, (у)трох машынах – спявалі (ў)трох, выехалі (з)вечара – (з)вечара да раніцы, гаварыць (у)пустую – (у)пустую бочку, (у)высь блакітную – паляцеў (у)высь, сядзець (з)верху – (з)верху гары, (з)усім класам – (з)усім не зразумеў.
3.             Запішыце сказы, раскрываючы дужкі, расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку.
1)(На)супраць акна сядзела счарнелая ад гора старая і нешта прычытала . 2) Есці (у)адзіночку Янка не мог (не)прыемныя думкі лезлі ў галаву. 3)  Апрануўшыся (па)святочнаму Ульяка пабегла ў клуб. 4) (Як)раз сёння да  малога павінны былі прыехаць бацькі але чаму(сьці) ў гэты дзень яны так і (не)паказаліся . 5) Жыўшы тут (з,с)(прад)веку дзед Мікіта ведаў ўсё (ў)здоўж і (ў)поперак.
4.             Прыдумайце і запішыце сказы, каб у адным выпадку дадзеныя словы былі ўжыты ў якасці прыслоўяў, а ў другім – у якасці іншых часцін мовы з прыназоўнікамі.
(На) прыклад, (на) пракат, (на) столькі, (за) тым, (у) след, (за) мужам.
 

--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

  


Комментариев нет:

Отправить комментарий