Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Поразаўская сярэдняя школа"

Рыхтуемся да ЦЭ

РЫХТУЕМСЯ
ДА ЦЭ



Адасобленыя акалічнасці, знакі прыпынку ( 8 кл.)
адасабляюцца
не адасабляюцца


1.             Выражаныя  дзеепрыслоўнымі зваротамі ці адзіночнымі дзеепрыслоўямі: Хлопцы, штурхаючыся, перакідваючыся жартамі, ішлі на стадыён.
1. Адзіночныя дзеепрыслоўі, якія стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння, адказваюць на пытанне як?:  Воўк авечку бярэ не выбіраючы.

2.             Са значэннем уступкі, калі яны выражаны назоўнікам з прыназоўнікам  нягледзячы на: Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём.
2. Зварот з прыназоўнікам нягледзячы на, калі стаіць пасля дзеяслова выказніка: Вучні пайшлі ў паход нягледзячы на дрэннае надвор’е.          ЗАЎВАГА!

3. Фразеалагізмы, у складзе якіх ёсць дзеепрыслоўі: Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук.


4. Дзеепрыслоўны зварот адносіцца да аднаго з аднародных выказнікаў, звязаных адзіночнымі злучнікамі і, ды(=і), ці, або (коска перад гэтымі злучнікамі не ставіцца):
Возьме наш хлопец жалеза кавалак ды, кінуўшы ў горан, нагрэе ўдала.


5. Перад злучнікам і , які звязвае два дзеепрыслоўныя звароты ці адзіночныя дзеепрыслоўі: Сонца падымалася вышэй,рупліва аглядаючы зямлю і рассыпаючы над ёй святло і цеплыню.



--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Аднародныя азначэнні  ( 8 кл.)

Азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і раздзяляюцца коскамі:
Напрыклад:
1)      калі абазначаюць адметныя прыметы аднайменных прадметаў (звычайна адносяцца да назоўніка множнага ліку)
Суровыя, напружаныя дні яшчэ больш здружылі хлопцаў. Здалёк віднеліся шыферныя, гонтавыя дахі вясковых хат.
2)      калі абазначаюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку (знешні выгляд,форма,якасць і інш.)
Для вуды выбіраецца прамы, моцны, гнуткі прут. Сабака пругкім скокам памчаў па крутой, звілістай сцежцы.
3)      калі адносяцца да аднаго ж і таго ж слова і адказваюць на адно і тое ж пытанне
Шаша непрыкметна перайшла ў звычайную, разбітую, прыфрантавую дарогу. Пахла кволай, веснавой зелянінай і леташнім, прытухлым мурагом.
4)      калі адно азначэнне дапасаванае, а другое недапасаванае
Дарогу перагарадзіла ўся ў алешніку і лазе, вузкая рачулка. Пачалося ціхае, свежае, з расой і камарамі змярканне.
5)      калі адно азначэнне развітае, а другое адзіночнае
Нечакана на паверхню вады выплыў залацісты ад сонца, вялікі карп. Машына паволі сунецца праз жаўтаватую ад святла фар, густую імглу.
6)      калі першае азначэнне адзіночнае (выражана прыметнікам або дзеепрыметнікам), а другое развітае (прыметнае ці дзеепрыметнае словазлучэнне)
Праз густы, засаджаны старымі ясенямі сквер праглядваліся два дамы. Бруснічнік рос у лагчынах, на купінах, на старых, аброслых мохам пнях.
7)      калі азначэнне - эпітэты
Выглянула вясёлае, ласкавае сонейка. Шэпчуць нешта сарамлівыя, нясмелыя бярозы.
8)      калі стаяць пасля азначаемага слова (два і больш азначэнні)
Надышла першая ваенная зіма, марозная, снежная. З-за лазняку выглянула сонца – вялізнае, чырвонае.
 --------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

 Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове
Беларуская мова
Руская мова
дзеясловы
смяяцца, жартаваць і г.д.
Р. скл.
з каго / чаго
смеяться,
шутить  и т.д.
Т. пад.
над кем / чем
дзеясловы маўлення, думкі
гаварыць, думаць
В. скл.
пра каго / што
говорить,
думать
П. пад.
о ком / чем
дзеясловы  пачуцця
сумаваць, тужыць

М. скл.
па кім / чым
грустить
П. пад.
о ком / чем
дзеясловы руху
ісці, бегчы, ехаць

В. скл.
па, у што
идти, бежать, ехать
Т. пад.
за кем / чем
дзеясловы
ажаніць, ажаніцца

Т. скл.
з кім
женить,
жениться
П. пад.
на ком
дзеясловы
хварэць, захварэць
В. скл.
на што
болеть,
заболеть
Т. пад.
чем
звярнуцца  на  адрас
В. скл.
обратиться  по адресу
Д. пад.

гаварыць  на  карысць
В. скл.
говорить  в  пользу
В. пад.
некалькі разоў на тыдзень
В. скл.
несколько раз  в  неделю
В. пад.
спатыкацца  на  камень
В. скл.
споткнуться  о камень
В. пад.

--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Памятка “Віды пераноснага значэння”
Метафара
Метанімія
Сінекдаха
Назва аднаго прадмета пераносіцца на другі прадмет на аснове падабенства:
-          па форме: балванка (дэталь) – балванка (галава (разм.); - серп (прылада працы) – серп (месяц);
-          па функцыі: дворнік (чалавек) – дворнік (аўтамабіля);
-          па колеры: залаты (пярсцёнак) – золата (валасоў); срэбра (метал) – срэбра (кропель расы);
-          па месцы размяшчэння: галава (зубра) – галава (калоны); падэшва (чаравіка) – падэшва (гары).
Назва аднаго прадмета пераносіцца на другі прадмет на аснове сумежнасці або сталай сувязі паміж імі:
-          назва матэрыялу – на выраб: намаляваць акварэллю – выстаўка акварэлей; золата (метал)заваяваць золата;
-          назва дзеяння  - на яго вынік: пачынаецца экзамен – здаць экзамен; набор у Ліцэй БДУ – у гэтым годзе добры набор;
-          імя аўтара – на яго твор: аўтограф Васіля Быкава – перакласці Васіля Быкава; саната Бетховена  - слухаць Бетховена;
-          назва памяшкання, населенага пункта і г.д. – на тых, хто там знаходзіцца: пабудавалі дом – увесь дом пра гэта гаворыць; новы будынак Ліцэя – Ліцэй святкуе 20-годдзе;
-          назва посуду – на яго змесціва: глыбокая талерка – з’есці талерку кашы; літровы слоік – выпіць слоік малака.

Антанамасія – ужыванне ўласных імён у значэнні агульных назоўнікаў.  Донжуаны, пушкіны, гарлахвацкія, македонскія.
Назва аднаго прадмета пераносіцца на другі прадмет на аснове колькасных адносін паміж імі:
-          назва цэлага – на частку і назва часткі на цэлае: пасадзіў вішню – з’еў вішню; у сям’і сем ратоў;
-          назва адзінкавага – на мноства і наадварот: спадае медны ліст на жоўты стоптаны мурог. Не дадзім, каб новыя Хатыні ранамі чарнелі на Зямлі!
-          назва родавага паняцця – на відавое і наадварот: зброя (сукупнасць прылад пакарання) – зброя (пісталет, нож). Ніколі такога не было, каб у яго не было рубля. 


2 комментария: