Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
"Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!" Ніл Гілевіч
воскресенье, 19 мая 2019 г.
пятница, 22 апреля 2016 г.
Вучымся чытаць правільна
Памятка “Вучымся чытаць правільна”
ЯК
ТРЭБА ЧЫТАЦЬ КНІГУ
• Чытай павольна, не спяшайся.
• Пры чытанні ўважліва разглядай ілюстрацыі.
• Дачытай кнігу да канца, нічога не прапускай.
• Калі табе сустрэнецца незразумелае слова, пашукай
тлумачэнне ў канцы старонкі або ў слоўніку.
• Памятай, што нават адно незразумелае слова можа
прывесці да няправільнага разумення прачытанага.
• Пасля прачытання кнігі абдумай яе змест. Калі табе
нешта незразумела, перачытаўшы асобныя часткі яшчэ раз, абмяркуй прачытанае з
бацькамі ці сябрамі.
ЯК ЧЫТАЦЬ
ГАЗЕТУ АБО ЧАСОПІС
• Чытай газету ці часопіс кожны дзень. З іх ты даведаешся аб важных
падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой.
• Перад чытаннем газеты або часопіса праглядзі назвы
ўсіх артыкулаў. Гэта дапаможа табе выбраць самы важны і цікавы матэрыял.
• Чытай кожны артыкул, уважліва прадумай тое, што ў
ей самае галоўнае. Чаму новаму яна вучыць?
• Звяртай увагу на незразумелыя словы, абавязкова
навядзі даведку аб іх у слоўніку.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)