Памятка “Вучымся чытаць правільна”
ЯК
ТРЭБА ЧЫТАЦЬ КНІГУ
• Чытай павольна, не спяшайся.
• Пры чытанні ўважліва разглядай ілюстрацыі.
• Дачытай кнігу да канца, нічога не прапускай.
• Калі табе сустрэнецца незразумелае слова, пашукай
тлумачэнне ў канцы старонкі або ў слоўніку.
• Памятай, што нават адно незразумелае слова можа
прывесці да няправільнага разумення прачытанага.
• Пасля прачытання кнігі абдумай яе змест. Калі табе
нешта незразумела, перачытаўшы асобныя часткі яшчэ раз, абмяркуй прачытанае з
бацькамі ці сябрамі.
ЯК ЧЫТАЦЬ
ГАЗЕТУ АБО ЧАСОПІС
• Чытай газету ці часопіс кожны дзень. З іх ты даведаешся аб важных
падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой.
• Перад чытаннем газеты або часопіса праглядзі назвы
ўсіх артыкулаў. Гэта дапаможа табе выбраць самы важны і цікавы матэрыял.
• Чытай кожны артыкул, уважліва прадумай тое, што ў
ей самае галоўнае. Чаму новаму яна вучыць?
• Звяртай увагу на незразумелыя словы, абавязкова
навядзі даведку аб іх у слоўніку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий